8 прычын маліцца раніцай

prirodaУсе мы жывем у свеце шалёнага рытму, з дбайным планаваннем, напружанымі працоўнымі графікамі і ці не ў кожнага з нас раніца пачынаецца з прагляду стужкі навін у соцсетях або праверкі пошты.

Ледзь паспяваеш прачнуцца — і цябе проста паглынаюць патокі інфармацыі. Як у такім тэмпе знайсці час для ранішняй малітвы і ці варта? Прывядзём некалькі прычын, якія маглі б матываваць да малітвы раніцай.

1. Ты прачнуўся і, вядома, мноства думак пра самыя розныя рэчы прамільгнулі ў тваёй галаве. Але пачакай. Сёння ты мог і не прачнуцца. Можа варта спачатку, адкрыўшы вочы, падзякаваць Богу за ўсё тое, што ты зноў бачыш?

2. Ніхто не ведае, што чакае нас на працягу дня. Гэты дзень можа прынесці табе як найбольшую радасць, так і вялікае расчараванне. Папрасі раніцай у Бога сіл ўспрыняць гэты дзень спакойна, такім, якім ён будзе, успамінаючы словы з адной прыпавесці Саламона: «Нават гэта пройдзе».

3. Кожную раніцу мы прачынаемся новымі людзьмі для новага жыцця. Можа, варта папрасіць у Бога сіл дараваць сабе ўсё, што зроблена не так, і пакінуць свае грахі ў мінулым.

4. Калі сёння менавіта той дзень, якога ты чакаў вельмі доўга, — папрасі Госпада перажыць усе падзеі разам. Калі Ён радзеліць з табой радасць, яна стане непараўнальна больш.

5. Калі дзённае святло з першай жа хвіліны раздражняе цябе, ні сіл, ні жадання жыць няма, няма матывацыі ўстаць з ложка, — паспрабуй звярнуцца да Бога: так, як лічыш лепш. Словамі, думкамі, можа нават скаргамі. Галоўнае — кажы, і Ён пачуе.

6. Раніцай ты адчуваеш сябе лепш: ранішняя малітва зможа дапамагчы табе зрабіць выбар, вырашыць нявырашаныя пытанні. Бог у цішыні.

7. Паспрабуй пры любых умовах, нават калі праспаў, спыніся на некалькі хвілін малітвы, павітайся з Богам — і  твой дзень будзе неверагодна ўпарадкаваны, ты ўсё паспееш.

8. Малітва раніцай складае выдатную магчымасць папрасіць у Бога аб ажыццяўленні жаданага, так тваё сэрца цалкам адкрытае пасля сну, яго яшчэ не кранула марнасьць будняў, Гасподзь ўбачыць тваю шчырасць.

Таму маліцца раніцай ці не — вырашае кожны сам. Аднак тое, што малітва раніцай значна змяняе наша жыццё, — безумоўна.

Дивен Світ

для друку для друку