7-ы Фестываль Каляднай Песні пройдзе ў Івянцы

Святы Францішак, каб дазволіць сваім сучаснікам дакрануцца да Таямніцы Нараджэння Збаўцы свету, восем стагоддзяў таму арганізаваў першую на свеце батлейку.

У поўны радасці і спеву калядны час, яго браты — францішкане  — запрашаюць усіх жадаючых у Івянец на  7-ы Фестываль Каляднай Песні.

Ён распачнецца 8 студзеня ў 14.00 у Івянецкім Доме Культуры.

Да ўдзелу ў фестывалі запрашаюцца хоры, гурты, сямейныя і іншыя групы.

Усе ўдзельнікі выканаюць па дзве песні. Пажадана, каб выкананне суправаджалася музычнымі інструментамі. Арганізатары просяць прадстаўнікоў кожнага гурта паведаміць колькасць удзельнікаў:

+375295567798 (а. Яўген)

bratjaugen@gmail.com

для друку для друку