7 святынь размешчаны ў адну лінію. Ці гэта гэта меч святога Арханёла Міхала?

Таямнічая лінія злучае 7 святынь, звязаныя з Арханёлам Міхалам і распасціраецца ад Ірландыі да Ізраіля. Ці гэта проста супадзенне? Гэтых 7 санктуарыяў знаходзяцца адзін ад аднаго на значнай адлегласці, але разам утвараюць адну лінію.

Паводле легенды, лінія св. Міхала Арханёла адлюстроўвае ўзмах мяча, якім ён нанёс удар па д’яблу, каб збіць яго ў пекла.

Ва ўсякім выпадку дзіўна, што санктуарыі размешчаны на адной лініі. А тры ключавых месцы — Mont Saint Michel у Францыі, Sacra di San Michele ў даліне Суза і санктуарый Monte Sant’Angelo у Гаргано — знаходзяцца на аднолькавай адлегласці.

Вось гэтыя сем месцаў з кароткім апісаннем:

1. Skelling Michael (Скала Міхала)

Лінія мае свой пачатак у Ірландыі, на бязлюднай выспе, дзе Арханёл з’явіўся св. Патрыку, каб дапамагчы яму ў вызваленні гэтай краіны ад дэманаў. Там таксама з’явіўся першы санктуарый Skellig Michael.

2. Saint Michael’s Mount (Гара Святога Міхала)

Лінія скіравана далей на поўдзень і спыняецца ў Англіі, на востраве ля ўзбярэжжа Карнуола. Менавіта тут, Арханёл Міхаіл размаўляў з групай рыбакоў.

3. Mont Saint Michel

Загадкавая лінія праходзіць праз Францыю, на іншы вядомы востраў — Mont Saint Michel. Ён таксама з’яўляецца адным з тых месцаў, дзе Арханёл Міхаіл аб’явіў сябе. Прыгажосць святыні і заліў у берагоў Нармандыі робяць востраў адным з самых наведвальных турыстычных напрамкаў у Францыі. З 1979 г. санктуарый унесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. У 709 годзе архангел аб’явіўся св. біскупу Аўберту з наказам збудаваць касцёл на скале. Работы пачаліся, і святы Аўберт пабудаваў капліцу на скалістым пагорку. Гэта прывяло да развіцця культу св. Міхала. Тады ў гэтым месцы ў 966 годзе прыйшлі бенедыктыны, якія павінны былі развіваць і ўмацоўваць культ святога.

4. Sacra di San Michele

Праз 1000 км, у Val de Susa (Даліна Суза) у П’емонце, знаходзіцца чацвёрты санктуарый. Прамая лінія злучае гэта святое месца з іншымі манастырамі, збудаванымі ў гонар св. Міхала. Асноўная частка абацтва была заснавана ў 1000 годзе і на працягу наступных стагоддзяў яна паступова пашыралася.

5. Санктуарый св. Міхала Арханёла ў Гаргана

Пасля яшчэ адной тысячы кіламетраў па прамой лініі, знаходзіцца Апулі на паўвостраве Гаргана, дзе, здавалася б, цяжкадаступная пячора стала святым месцам — санктуарый св. Арханёла Міхала. Святыня было пабудавана каля 490 года, калі Арханёл аб’явіўся ўпершыню біскупу Сіпонта – святому Ларэнца Мэлары.

6. Манастыр на востраве Сімі

Рухаючыся далей, пакідаючы Італію, Арханёл пакінуў след на месцы шостай святыні. На гэты раз, у Грэцыі, на востраве Сімі: там знаходзіцца трохметровая статуя святога анёла. Гэта адна з найбуйнейшых такіх статуй у свеце.

7. Манастыр на гары Кармэль

Святая лінія завяршаецца ў сённяшнім Ізраілю, у манастыры на гары Кармэль у Хайфе. Гэта месца акружана пашанай са старажытных часоў, але як санктуарый хрысціянскі і каталіцкі пачаў функцыянаваць у 12 стагоддзі.

Паводле pl.aleteia.org
Пераклад catholicnews.by

для друку для друку