- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

7 антыстрэс-цытат з Бібліі

[1]Цытаты са Святога Пісання, якія варта перачытваць у моманты сумневаў ці стрэсаў.

  1. Не клапаціцеся аб заўтрашнім дні, бо заўтра само за сябе паклапоціцца. Хопіць кожнаму дню свайго клопату. (Мц 6,34)
  2. Тыя, што спадзяюцца на Госпада, абновяцца ў сіле: падымуць крылы, як арлы, пацякуць і ня стомяцца, пойдуць і ня стомяцца. (Іс 40,31)
  3. Але Пан сказаў ёй у адказ: «Марта, Марта, ты турбуешся і клапоцішся пра многае, а патрэбна толькі адно. Марыя ж выбрала найлепшую частку, якая не адымецца ў яе» (Лк 10, 41-42)
  4. Калі кладуся, спакойна засынаю, бо толькі Ты, Пане, дазваляеш мне жыць бяспечна. (Пс 4,9)
  5. Ці ж не два вераб’і прадаюцца за ас? I ніводзін з іх не ўпадзе на зямлю без волі Айца вашага. У вас жа і валасы на галаве палічаны. Таму не бойцеся: вы вартыя больш за мноства вераб’ёў. (Мц 10, 29-31)
  6. Усялякі свой клопат ускладзіце на Яго, бо Ён клапоціцца пра вас. (1 П 5,7)
  7. Выбавіць душу маю ў спакоі ад тых, хто на мяне паўстае; бо іх многа ў мяне. (Пс 55,19)

Паводле credo.pro [2]