5 звычак людзей, якія не маюць праблем з малітвай

Кожны ведае: малітва — гэта размова з Богам. Чаму ж гэтая гутарка вельмі часта «не ідзе»? Якія сакрэты добрай малітвы ведаюць тыя, каму гэтая размова атрымоўваецца? Запрашаем даведацца!

1.Малітва для такога чалавека — справа прыярытэтная штодня.
Яны моляцца не з нагоды вялікіх святаў, значных падзей або нейкай бяды або няўдачы. Часта нават просты напамін, наладжаны ў смартфоне, дапаможа вам не забыць пра малітву. Будзьце пільныя і гатовыя: як толькі вы пачнеце малітву, пачнуць з’яўляцца неадкладныя справы, геніяльныя ідэі і тэрміновыя званкі. Вернецеся да гэтага ўсяго пасля найважнейшай сустрэчы на ​​працягу дня!

2. Людзі, якія шмат моляцца, звычайна не спасцігаюць гэтага самастойна.
Не варта заставацца сам-насам са сваімі цяжкасцямі ў духоўным жыцці. Гэта тычыцца малітвы. Звяртайцеся па параду да духоўных настаўнікаў, святароў, людзей, чыя малітва вас натхняе, дзяліцеся з імі сваімі цяжкасцямі і сумненнямі. Чытайце і слухайце пра малітву, выкарыстоўвайце розныя дадаткі, каб малітоўныя тэксты заўсёды былі пад рукой.

3. Яны чытаюць Біблію.
Чытанне Слова Божага — важны аспект штодзённай малітвы. Рэгулярнае чытанне Святога Пісання робіць нас уразлівымі на голас Бога.

4. Маліцца тады, калі цяжка.
Гэта, бадай, і самая цяжкая і самая дзейсная з усіх парадаў: маліцца, калі няма ні часу, ні жадання, — гэта акт веры і надзеі, што нават тады, калі мы не чуем Бога, Ён слухае нас і дзейнічае ў нашым жыцці!

5. Падзяка.
Людзі, якія шмат моляцца, многа дзякуюць. Яны ўслаўляюць Бога за Яго дабрадзействы ў іх жыцці. На першы погляд усё вельмі проста. Аднак пакінуць свае шкадаванні і прэтэнзіі ў адносінах да Бога і бліжніх і ўбачыць дабро ў іншым чалавеку і вакол сябе — вялікі выклік. Але хто дзякуе, той двойчы просіць!

Пераклад з credo.pro

для друку для друку