- Каталіцкі Веснік - http://catholicnews.by -

5 галоўных пунктаў у малітве, якім трэба навучыць дзяцей

Child Praying January 22, 2004 [1]

Дзяцінства — гэта менавіта тая пара, калі вера лепш за ўсё развіваецца і фарміруецца. Таму варта не ўпусціць гэты час, каб навучыць дзяцей галоўным напрамкам у малітве і выхаваць іх сапраўднымі хрысціянамі.

1. Асабістыя адносіны з Богам

Гэта самае важнае, аб чым варта навучыць дзяцей маліцца, таму што ўсё ў нашым жыцці вынікае з асабістых узаемаадносін з Нябесным Айцом.

2. Сваім жыццём шанаваць Бога

Важна не толькі навучыць дзяцей жыць з чыстым сэрцам, але шанаваць сваім жыццём Бога нават тады, калі людзі вакол жывуць па-іншаму. Для гэтага ім спатрэбіцца мужнасць, смеласць і міласць Божая. І аб гэтым іх трэба навучыць маліцца таксама.

3. Сям’я

Сям’я заўсёды будзе самай вялікай каштоўнасцю на зямлі, але калі мы не молімся з нашымі дзецьмі аб Божым благаслаўленні ў сям’і, то яны не ўбачаць важнасці гэтага. Так, маліцца аб забеспячэнні важна, але трэба маліцца аб адзінстве і любові, каб яны квітнелі ў нашых сем’ях.

4. Любоў і спачуванне

Вучыце сваіх дзяцей маліцца за хворых, якія пакутуюць, і тых, хто ў патрэбе. Асабліва за тых, каго яны ведаюць асабіста. Менавіта гэта, а не песні глыбокай пашаны і некалькі біблейскіх гісторый на ноч сфармуе ў дзецях спачуванне.

5. Забеспячэнне для іншых

Важна навучыць дзяцей маліцца аб іх патрэбах, але мы павінны навучыць іх маліцца і аб патрэбах іншых людзей таксама.Так дзеці навучацца не проста маліцца, але любіць Бога, шанаваць Яго і любіць іншых людзей.

Вольга Парада, grodnensis.by [2]