478 чалавек атрымалі сацыяльную зімовую дапамогу ад «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі

На працягу апошніх чатырох месяцаў на тэрыторыі Віцебскай дыяцэзіі праводзілася акцыя па падтрымцы насельніцтва, якое апынулася ў цяжкім эканамічным становішчы.

У ходзе гэтага праекта інвалідам, пенсіянерам, дзецям, шматдзетным, няпоўным, апякунскім і прыёмным сем’ям, а таксама многім іншым грамадзянам была аказана сацыяльная дапамога. Чатырыста семдзесят восем чалавек атрымалі прадукты, абутак і вопратку, што значна палегчыла жыццё людзей у сітуацыі, якая склалася.

Узаемадапамога — вось спосаб пераадолець любыя цяжкасці. Рабіце дабро людзям, і, калі дапамога спатрэбіцца вам, — вы не застанецеся сам-насам са сваімі праблемамі.

Ганна Будзіч

для друку для друку