4650 км за 165 дзён. Пілігрымы з Літвы ідуць у Санцьяга-дэ-Кампастэла

718906_IMG_1351_4Невялікая група пілігрымаў з Літвы ідзе ў Санцьяга-дэ-Кампастэла. Яны вызначылі на доўгі шлях у 4650 км — 165 дзён. Сваё падарожжа пачалі 5 мая 2015 года ў Жагорах ў Літве, паведамляе gosc.pl.

— Літву прайшлі за 13 дзён. Гэта быў шлях у 350 км, — тлумачыць Gintras Naudžiūnas.

18 чэрвеня пілігрымы пакінулі Зеленагурска-гожоўскую дыяцэзію (Польшча). У агульным, паломнікі прайшлі праз 8 польскіх дыяцэзій.

Польскі ўчастак шляху займае 1110 км, праз Германію — 940 км, Францыю — 1350 км і 900 км па Іспаніі. У Санцьяга-дэ-Кампастэла плануюць завяршыць сваю пілігрымку 13 кастрычніка 2015 года.

Пілігрымаў лёгка распазнаць. На пачатку групы нясуць вялікі крыж, а таксама статуі Езуса Міласэрнага і Маці Божай.

718906_IMG_1263_4

— На самым пачатку ішлі 34 асобы. Зараз 16. На жаль, некаторым прыйшлося вярнуцца на свае працоўныя месцы або да іншых абавязкаў. З намі крочыў айцец франіцшканін Вінцэнтас (Vincentas Tamošauskas), але таксама быў вымушаны вярнуцца ў сваю парафію ў Каўнасе. Неўзабаве далучыцца да нас яшчэ тры чалавекі з Літвы, — тлумачыць Галіна Коханьска, якая мае польскія карані.

Літоўцы вельмі добра падрыхтаваныя да дарогі. Увесь маршрут дакладна распісаны. Акрамя таго, яны паклапаціліся пра тое, каб аб іх візіце ведалі ардынарыі іншых дыяцэзій. На дарогу пілігрымаў благаславіў біскуп шавельскі Бартуліс.

«Члены гэтай групы з’яўляюцца католікамі, якія прагнуць духоўнай разнастайнасці, супакою і росквіту не толькі для Літвы, але і ўсяго свету, асабліва краін, праз якія праходзяць», — напісаў у лісце біскуп Бартуліс.

718909_IMG_0989_4718908_IMG_1080_4718906_IMG_1248_4 718906_IMG_1357_4

для друку для друку