400-годдзе парафіі адзначаць у Крамяніцы

Юбілейная ўрачыстасць у касцёле Божага Цела адбудзецца 15 ліпеня. Пачатак св. Імшы, якую ўзначаліць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, у 13.00.

Фундатарамі касцёла св. Юрыя, мучаніка, у Крамяніцы былі кашталян Віцебскі Мікалай Вольскі і яго жонка Барбара. У 1617 года яны запрасілі Ордэн Латэранскіх Канонікаў з Кракава і выступілі фундатарамі кляштара і касцёла, паведамляе grodnensis.by.

Святыня кансэкравана 8 ліпеня 1657 года біскупам Віленскім Янам Даўгялам Завішам.

Да ўдзелу ва ўрачыстасцях запрашаюцца духоўныя і свецкія асобы.

для друку для друку