4 рэчы, якія псуюць тваю споведзь

spoved_3Споведзь — гэта непрывабна. Ты павінен адкрыцца перад чужым чалавекам, святаром. Акрамя таго, каму падабаецца распавядаць пра сябе нешта дрэннае? Паглядзі, што ты можаш зрабіць, каб змяніць гэтае стаўленне.

Споведзь робіць нам шмат клопатаў. Здаецца, што сёння, у часы, калі мы чакаем хуткай і дабразычлівай абслугі, як у Макдональсе, гэта нават больш складана.

Як агню мы баімся прызнаць сваю памылку. Усё павінна быць заўсёды “класна”. Трэба быць самым лепшым і мабільным. Ідэальна — гэта атрымоўваць ад жыцця неагранічанае задавальненне. Магчыма таму споведзь здаецца нам часам непатрэбнай.

Калі так думаеш, то прыйшоў час гэта змяніць. Паглядзі, што перашкаджае табе адкрыцца і распавесці пра свае грахі.

1. Споведзь — гэта давер святару, чужому чалавеку, які, магчыма, мае грахі больш цяжкія за мае.

На першы погляд здаецца, што гэта так. Тым не менш, гэта толькі чалавечы погляд.

У Евангеллі Езус ясна кажа, што апосталы ў Яго імя маюць права адпускаць грахі. Сапраўды мы не вызнаем грахі чалавеку, а толькі Богу. Святары — яны розныя. Здараецца, што святар робіць сур’ёзныя памылкі, і, нават адкрыта парушае прынцыпы хрысціянскага жыцця. Нас можа шакаваць стыль, у якім ён з намі гаворыць.Таксама нам могуць не адпавядаць некаторыя рысы яго характару.

Аднак пытанне асабістых сімпатый, ці нават працэсу споведзі — гэта не самае галоўнае. Перш за ўсё ёсць перспектыва звышнатуральнага сакраманту.

Гэта азначае,што нават калі святар, які спавядае нас, жыве ў стане граху, то споведзь лічыцца сапраўднай. Чаму? Таму што гэта не святар адпускае нам грахі, а Хрыстос.

2. Споведзь павінна быць чымсьці непрыемным.

Споведзь — гэта пытанне надзвычай далікатнае, якое складаецца са шматлікіх сфер чалавека: не толькі духоўнай, але і псіхічнай, эмацыянальнай .

Магчыма, не ўсе разумеюць, што большасць грахоў, якія мы здзяйсняем, маюць свае карані ў розных траўмах, нерэалізаваных жаданнях або жудасных прыкладах з сямейнага жыцця.

Вызнаючы грэх, мы павінны адкрыць перад чужым чалавекам, часта нанова, свае балючыя раны. Нават, калі мы добра разумеем, што мы прыйшлі не да святара, а да Хрыста, мы не ў стане цалкам забыцца пра чалавечы фактар.

У рэшце мы людзі не толькі духоўныя, але і цялесныя.

Таму цалкам натуральным з’яўляецца страх адкрыцця найбольш асабістых прастораў сваёй душы.

Такім чынам траўмы, выкліканыя не занадта тонкім стылем святара, яго нездаровую дапытлівасць, ці нават абвінаваўчы тон, прычыняюць асаблівы боль.

Святары — яны розныя. Некаторыя шчыра не могуць зразумець сітуацыю вызнаючага грахі або самі маюць праблемы з верай. Святар таксама робіць памылкі.

3. Увесь час спавядаюся з тых самых грахоў, хадзіць да споведзі не бачу сэнсу.

Кожны з нас грэшнік. Калі думаем пра споведзь, часта падсвядома разумеем яе ў катэгорыі прымусу. Распавядаць пра свае слабасці і вызнаваць сваю найглыбейшую беднасць — гэта няпроста. Патрабуецца сталасць і мужнасць, каб прыняць праўду пра сябе. Споведзь — гэта не толькі вызнаванне грахоў. Гэта таксама лячэнне душэўных ран.

Магчыма мы не ўсведамляем сабе, што большасць нашых праблем маюць сувязь з грахом. І тут не ідзе гаворка пра звычайныя наступствы дрэннага выбару. Важным з’яўляецца прабачэнне. Адсутнасць прабачэння можа выклікаць доўгатэрміновае закрыццё ў стаўленні да любові, абцяжарваючы ўступленне ў дыялог з іншымі і разуменне самога сябе.

Гэта таксама можа выклікаць катастрафічныя наступствы ў выглядзе захворванняў, неўрозаў і сур’ёзных жыццёвых памылак. Прабачэнне вядзе да свабоды, якая становіцца сапраўды свабодай Бога — дазваляе атрымаць асалоду супакоя і вярнуцца да адзінства чалавека з самім сабой, іншым чалавекам і Богам.

Споведзь адкрывае нас на прабачэнне іншых, але таксама на прабачэнне сябе, погляду на сябе міласэрнымі вачамі Бога, бо ён першы падарыў нам прабачэнне.

Нават калі спавядаешся заўсёды з тых самых грахоў, памятай, што варта.

4. Бог і так ведае мае грахі, дык навошта прызнавацца?

Гэта праўда. Бог ведае нашыя грахі і не прымушае вызнаваць іх на споведзі. Асабістае вызнанне грахоў неабходна у большасці нам, чым Богу. І тут не ідзе гаворка толькі пра тое, каб «выгаварыцца» перад кімсьці.

Гэта таксама мае важнае значэнне, дзейнічае ў тэрапеўтычнай ролі і дазваляе скінуць нам цяжар віны. Індывідуальная, добра перажытая споведзь дазваляе пачуць унікальную і эксклюзіўную любоў Бога да нас.

Адчуць любоў Бога не да супольнасці, не да абстрактаванага “народу Божага”, а непасрэдна да чалавека праз пасрэдніка ў споведзі.

Добрая споведзь можа стаць маяком жыцця, памагаць у інтэрпрытацыі планаў Бога і вывучэння яго дзеянняў ў нашым паўсядзённым жыцці.

Пераклад Алеся Багданава

grodnensis.by са спасылкай на deon.pl

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі