У Беларусь прыедуць браты з супольнасці Тэзэ

З 4 па 11 кастрычніка плануецца візіт братоў супольнасці Тэзэ Бэнуа і Жана-Даніэля, якія адказваюць за кантакты з беларускай і ўкраінскай моладдзю, у розныя гарады Беларусі.

Прыкладна 5 кастрычніка яны наведаюць Гродна, 8 кастрычніка – Мінск, паведамляе krynica.info са спасылкай на taize.fr.

Жадаючых далучыцца да сустрэчы і прыняць удзел у адным са спатканняў альбо арганізаваць уласную сустрэчу ў сваёй мясцовасці просяць паведамляць пра гэта на info.taize@gmail.com.

для друку для друку