35 мільёнаў падпісчыкаў на “папскі” Twitter

i.wp.plУжо 35 мільёнаў інтэрнэт-карыстальнікаў сочаць за “папскім” акаўнтам у сацыяльнай сетцы “Twitter”.

Гэта лічба была зарэгістравана 14 ліпеня 2017 г. Да гэтага часу на профілі @Pontifex з’явілася больш за 10 тыс. запісаў на дзевяці мовах: англійскай, арабскай, французскай, іспанскай, лацінскай, нямецкай, польскай, партугальскай і італьянскай. Цікава, што калі на пераход ад 33 да 34 мільёнаў спатрэбілася амаль тры месяцы, то ад 34 да 35 мільёнаў усяго 30 дзён. Найбольшая частка наведвальнікаў у гэты перыяд далучылася да англамоўнай версіі.

Большасць людзей чытаюць папскія кароткія паведамленні на іспанскай мове – каля 38%, на англійскай – амаль 33%, на італьянскай – амаль 13%. Затым ідзе партугальская версія – амаль 8%, польская, французская і лацінская – амаль 2,5%, і нямецкая – крыху больш за 1%.

Ватыканскае радыё

для друку для друку