25 студзеня адбыўся канцэрт арганнай і класічнай музыкі ў Навагрудку

Чарговы канцэрт арганнай і класічнай музыкі прайшоў у касцёле Святога Міхала Арханёла ў г. Навагрудак 25 студзеня. Гэтым разам з удзелам маладых талентаў Міжнароднай школы QSI з розных краін свету, а таксама таленавітых дзетак з дзіцячай музычнай школы N1 имени Л.П. Александроўскай г. Мінска, па класу аргана, на чале з выкладчыкам Святланай Рэзько.

У канцэрце прагучалі рэлігійныя музычныя творы (калядкі) і творы вядомых класічных кампазітараў: Вівальдзі, Каччыні, Селівестры і іншых.

У якасці акампаніятара ў мерапрыемстве прыняў удзел выдатны музкант, піяніст Белдзяржфілармоніі, лаўрэат і пераможца шматлікіх нацыянальных і міжнародных конкурсаў Аляксандр Музыкантаў.

Першы падобны канцэрт адбыўся ў касцёле св. Міхала Арханёла ў Навагрудку 3 гады таму і з той пары падобныя мерапрыемствы сталі добрай святочнай традыцыяй парафіі. У гэтым годзе сваімі талентамі жыхароў Навагрудка парадавалі юныя музыканты і вакалісты з Беларусі, Украіны, Польшчы, Славакіі, Кітая, Паўднёвай Карэі – навучэнцы Міжнароднай школы QSI.

Міжнародная школа QSI у Мінску – незалежная школа сумеснага навучання. У студэнцкім калектыве ўстановы прадстаўлена больш чым 25 міжнародных культур. Тут навучаюцца дзеці, бацькі якіх прыяжджаюць у Мінск на працу на абмежаваны час, таму што звязаны з працай дыпламатычных пляцовак, міжнародных грамадскіх арганізацый і прыватных замежных прадпрыемстваў.

Тэкст: Анастасія Пятрова; Фота: Мар’ян Клячкоўскі

для друку для друку