25 сакавіка ў Будславе адбудзецца малітва за Беларусь

Ва ўрачыстасць Звеставання Пана ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай падчас св. Імшы на заканчэнне рэкалекцый святары і вернікі будуць маліцца за Беларусь.

Велікапосныя рэкалекцыі ў будслаўскай парафіі пройдуць з 23 па 25 сакавіка. Духоўныя практыкаванні тут правядзе кс. Віталій Сідорка, доктар тэалогіі.

Праграма рэкалекцый у Будславе:

23 сакавіка, субота

12.00 — св. Імша з рэкалекцыйнай навукай

18.00 — св. Імша з рэкалекцыйнай навукай

19.00 — сустрэча моладзі

24 сакавіка, ІІІ нядзеля Вялікага посту

10.30 — св. Імша з рэкалекцыйнай навукай

12.00 — св. Імша з рэкалекцыйнай навукай

25 сакавіка, урачыстасць Звеставання Пана

18.00 — св. Імша з рэкалекцыйнай навукай

19.00 — сустрэча ўдзельніц малітоўнага руху “Маці ў малітве”

Св. Імша 25 сакавіка будзе цэлебравацца ў “старым” касцёле будслаўскай базылікі ў асаблівым святарскім адзенні — арнаце, зробленым са слуцкіх паясоў.

Нядаўна ў Нацыянальны санктуарый у Будславе вярнуўся пасля рэстаўрацыі старажытны крыж-пацыфікал з рэліквіямі святых, а таксама было заменена шкло на вялікай святыні беларускага народа — цудадзейным абразе Маці Божай Будслаўскай, фэст у гонар якой унесены ў спіс нематэрыяльнай спадчыны чалавецтва ЮНЕСКА.

Catholic.by 
Фота katolik.life

для друку для друку