24 юнакі сталі «клерыкамі на ўік-энд» у Пінскай семінарыі

seminaryst_weekend57-8 мая 2016 года ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску прайшла акцыя “Стань семінарыстам на ўік-энд”, паведамляе сайт семінарыі.

Такім чынам духоўная навучальная ўстанова далучылася да сусветнай ініцыятывы, асноўным прынцыпам якой з’яўляецца магчымасць паглядзець на жыццё тых, хто рыхтуецца да святарства, так бы мовіць, знутры.

24 юнакі, якія адважыліся зазірнуць ў гэтыя дні за семінарыйныя дзверы і застацца ў сценах гэтай навучальнай установы, сталі не проста гасцямі. Кожны мог далучыцца да ўсіх малітвах семінарыстаў, разам з імі молячыся падчас святой Імшы, цэлебруючы Літургію Гадзінаў і ўдзельнічаючы ў іншых набажэнствах. Можна было выпрабаваць сябе і на ўзроўні інтэлектуальнай фармацыі, наведаўшы лекцыі, а нават паспрабаваўшы здаць залік. Разам з семінарыстамі хлопцы не толькі праводзілі вольны час на гульні ў футбол альбо за кубкам гарбаты, але і дапамагалі ў гаспадарчых працах, якімі штодзённа займаюцца семінарысты. Быў таксама час на тое, каб пагутарыць пра жыццё і з рэктарам семінарыі, і з выхаванцамі розных курсаў.

seminaryst_weekend8

Семінарыя надалей запрашае завітаць на дзень-два, а самых адважных і на шэсць гадоў.

для друку для друку