«24 гадзіны для Пана» разам з «Радыё Марыя»

На хвалях «Радыё Марыя» адбудзецца прамая трансляцыя набажэнства «24 гадзіны для Пана» з Архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску.

Распачнецца набажэнства «24 гадзіны для Пана» святой Імшой а 8 гадзіне ў пятніцу, 9 сакавіка. Наступным пунктам трансляцыі стане Вяночак да Божай Міласэрнасці, які правядзе рэдакцыя часопіса «Ave Maria». А ўвечары прапануем трансляцыю з начнога моладзевага чування!

Расклад чування (трансляцыі) наступны:

22.30 — Святая Імша;
23.45 — Крыжовы шлях;
00.30 — Сцэнка;
01.15 — Навука на тэму«Навяртайцеся і верце ў Евангелле»;
02.00 — Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту;
03.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці;
07.00 — Завяршэнне набажэнства «24 гадзіны для Пана»;
07.15 — Святая Імша.

Выкарыстай гэты час! Прысвяці свае «24 гадзіны для Пана» разам з «Радыё Марыя»!

для друку для друку