24-ая пілігрымка Маладзечна-Будслаў запрашае ў шлях

IMG_691724-ая пешая пілігрымка Маладзечна-Будслаў распачне свой шлях 30 чэрвеня ранішняй св. Імшой а 9 гадзіне ў касцёле св. Казіміра.

З сабой неабходна мець:
— ружанец, малітоўнік;
— спальны мяшок;
— намёт (калі ёсць);
— талерка, лыжка, кубак;
— ежа (сухі паёк);
— добры абутак і яго змена;
— галаўны ўбор, парасон/дажджавік, цёплыя рэчы;
— неабходныя лекі.

Кошт пілігрымкі — 100 тыс. бел. руб.У кошт уваходзіць камплект пілігрыма (спеўнік, хустка, бейдж). Таксама пілігрым забяспечаны начлегам, перавозам рэчаў, харчаваннем, суправаджэннем медыцынскай апекі. Дадатковыя выдаткі: 100 тыс. бел. руб. — майка з эмблемамі (для тых, хто не мае).

Рэгістрацыя будзе адбывацца 29 чэрвеня з 17.00 каля касцёла св. Казіміра. Вялікая просьба не адкладваць гэтую справу на апошні момант.

Кіраўнік пілігрымкі — а. Віталь Юркевіч.

для друку для друку