23 сакавіка ў Мінску не будуць рабіцца аборты

pictureУ Беларусі стартавала духоўна-асветніцкая акцыя «Разам — у абарону жыцця маральнасці і сямейных каштоўнасцяў». Арганізатарамі акцыі выступаюць Міністэрства аховы здароўя і Беларуская Праваслаўная Царква.

Акцыя праходзіць у рамках рэалізацыі Нацыянальнай праграмы дэмаграфічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады. Мэты акцыі – прыцягванне шырокай грамадскай увагі да пытанняў сям’і, павелічэнне нараджальнасці, скарачэнне колькасці штучных абортаў, фарміраванне ў моладзі пазітыўнага стаўлення да сямейных каштоўнасцяў.

У рамках рэалізацыі акцыі ва ўсіх медыцынскіх установах не будуць рабіцца штучныя аборты:

у Мінску — 23 сакавіка;

у Мінскай вобласці — 24 сакавіка;

у Брэсцкай вобласці і Брэсце — 26 сакавіка;

у Гомельскай вобласці і Гомелі — 27 сакавіка;

у Гродзенскай вобласці і Гродне — 30 сакавіка;

у Віцебскай вобласці і Віцебску — 1 красавіка;

у Магілёўскай вобласці і Магілёве — 2 красавіка.

23 сакавіка з 10.00 да 13.30 у Мінску на базе Мінскага клінічнага радзільнага дома №2 па адрасе: вул. Бельскага, 60 прайшоў навукова-практычны семінар «Роля аховы здароўя ў вырашэнні дэмаграфічнай праблемы. Значэнне, прынцыпы і метады перадабортнага кансультавання».

Упершыню ў Беларусі так шырокамаштабна рэалізуецца праект па абмене вопытам і методыкамі перадабортнага кансультавання.

У межах акцыі ўрачы, святары і педагогі будуць праводзіць лекцыі перад вучнмі старэйшых класаў і студэнтамі аб неабходнасці чысціні і ўстрымання да шлюбу.

Акцыя «Разам — у абарону жыцця, маральнасці і сямейных каштоўнасцяў» стартавала ў Беларусі год таму ў Віцебскай вобласці і атрымала высокую ацэнку спецыялістаў сферы аховы здароўя.

catholic.by

для друку для друку