23 лістапада ў Оршы пройдзе чарговы «Вінаграднік»

Магчыма, крыху дзіўная тэма — «Межы ў міжлюдскіх адносінах». Ідзе размова пра тое, што паміж людзьмі існуюць нябачныя межы. Яны маюць велізарнае значэнне ў чалавечым жыцці. Большасць з нас інтуітыўна адчувае існаванне гэтых межаў, хаця ніколі іх і не называлі так.

Апошнім часам асабіста ўсё больш і больш назіраю як шмат людзі церпяць па прычыне таго, што не ўсведамляюць важнасць гэтых межаў. Выдаецца таксама, што рост духоўнага жыцця таксама звязаны з тым наколькі мы пачынаем разумець гэтую тэму.

Нагадваю, што запіс абавязковы і трывае да 21 лістапада па тэл.+37529 500-40-88

Пачатак у 10.30.

а. Аляксандр Жарнасек МІС

для друку для друку