21 мая Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца з Папам Францішкам

lukaszenka21 мая 2016 года Аляксандр Лукашэнка наведае з візітам Дзяржаву Ватыкан. Аб гэтым паведаміла прэс-служба Прэзідэнта Беларусі.

Падчас візіту адбудзецца яго сустрэча з Папам Францішкам. На ёй будзе абмяркоўвацца далейшае развіццё супрацоўніцтва Беларусі з Рыма-Каталіцкім Касцёлам.

Аляксандр Лукашэнка наведваў Ватыкан 27 красавіка 2009 г. Тады ў Апостальскім палацы адбылася яго сустрэча і размова з Бэнэдыктам XVI.

для друку для друку