18 мая ў Росіцы адбудзецца малітва за сем’і

Бласлаўленне сем’яў. Росіца, 2018 год

18 мая, у суботу, айцы марыяне з Росіцы запрашаюць сем’і на супольную малітву ў санктуарый бласлаўлёных пакутнікаў за веру. 

У праграме:
11.00 – Адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту (магчымасць споведзі);
11.30 — канферэнцыя (для дзяцей прадугледжана асобная праграма);
12.00 – святая Імша, цэлебруе дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі;
13.30 – пачастунак у летнім кафэ “У бусла”.

Росіца знаходзіцца ў памежнай зоне, таму неабходна ўзяць з сабой пашпарт.

для друку для друку