15-годдзе абрання Бэнэдыкта XVI

19 красавіка 2020 года адзначаецца 15-годдзе абрання Бэнэдыкта XVI. Ён быў першым немцам на Пасадзе св. Пятра з часоў Віктара II (1055-57).

Вынік канклаву ў 2005 годзе не стаў вялікім сюрпрызам. У адрозненне ад польскага папярэдніка Яна Паўла II у 1978 г. і наступніка Францішка з Аргентыны ў 2013 г., кардынал Ёзэф Ратцынгер быў “фаварытам”. Ужо падчас чацвёртага галасавання, 19 красавіка 2005 г., 115 кардыналаў абралі шматгадовага прэфекта ватыканскай Кангрэгацыі Веравучэня архіпастырам Каталіцкага Касцёла з 1,2 мільярдамі вернікаў.

Папа-немец ініцыяваў важныя рэформы ў Ватыкане: ён увёў глабальныя змены ў функцыянаванне Інстытута рэлігійных спраў (Ватыканскага банка) і падвергнуў эканамічную і фінансавую дзейнасць Святога Пасаду міжнародным механізмам кантролю. У першую ж чаргу, ён узмацніў сваю барацьбу, пачатую яшчэ ў Кангрэгацыі Веравучэння, з сексуальнымі злоўжываннямі духавенства адносна непаўналетніх, уводзячы жорсткія нормы па процідзеянні ім і выпрацоўваючы інструменты дапамогі ахвярам.

Шматлікія складаныя абставіны пантыфікату вычарпалі яго фізічныя сілы, што прывяло да знакавага рашэння: адстаўкі з пасады Біскупа Рыма. Бэнэдыкт XVI зрабіў гэта як першы папа за 719 гадоў. У адрозненне ад яго выбару, 15 гадоў раней, рашэнне, прынятае 11 лютага 2013 г., стала абсалютнай сенсацыяй.

Беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку