14 лютага адкрылася інтэрнэт-крама хрысціянскіх сувеніраў «Добры Пастыр»

14 лютага, ва ўспамін св. Кірыла і Мяфодзія, а таксама св. Валянціна, у Беларусі адкрылася новая хрысціянская інтэрнэт-крама Dobry-pastyr.by. У ёй можна набыць розныя хрысціянскія сувеніры, пачынаючы ад handmade паштовак, заканчваючы сувенірамі для аўто.

«Сёння свет вельмі патрабуе сведчання пра Бога, а таксама Яго дабрыні. Так і нарадзілася ідэя гэтай крамы – каб праз прыгожыя дызайнерскія рэчы кожны чалавек мог несці Бога і Яго слова ў сваё штодзённае жыццё», — распавядае стваральніца крамы Аляксандра Шчыглінская.

«Назва «Добры Пастыр» менавіта аб гэтым і гаворыць: пра дабрыню Бога, з якой прагне сустрэцца кожны чалавек. Дабрыня – гэта мова, якую пачуе глухі і ўбачыць сляпы, і менавіта гэтая мова здольная крануць сэрца любога чалавека.»

На сённяшні дзень у краме можна набыць:

  • календары з біблійнымі цытатамі і каталіцкімі традыцыямі, якія дапамогуць планаваць свой час разам з Богам;
  • вокладкі для пашпартоў з хрысціянскай сімволікай, якія будуць нагадваць аб сапраўдным грамадзянсте ў небе;
  • рамкі для нумароў аўто з хрысціянскімі надпісамі;
  • бланкі для запісаў;
  • блакноты Handmade;
  • упрыгожванні і інш.

 

Усе рэчы можна замовіць і атрымаць праз пошту.

У краме дзейнічаюць таксама і акцыі з нагоды адкрыцця – першым 10-ці пакупнікам праз сайт дыск з хрысціянскімі спевамі ў падарунак.

Таксама пры набыцці любога тавару ў замову будзе пакладзены невялічкі сркутак з цытатай са Святога Пісання – нават калі вы даўно не чыталі Біблію, то можа быць, менавіта гэтае слова абудзіць вас да жадання больш блізкіх адносінаў з Богам і адновіць вашу надзею на Яго дабрыню.

для друку для друку