13285 пар дзіцячых чаравічкаў перад парламентам у Новай Зеландыі

13285 пар дзіцячага абутку былі сімвалічна выкладзены перад будынкам парламента Новай Зеландыі — у памяць аб 13285 дзяцей, забітых абортамі за 2017 год, паведамляе deon.pl.

Гэта вобразна паказвае маштаб абортаў. Новая Зеландыя — краіна адносна невялікая, там усяго 4,5 мільёны жыхароў. «Не ўлічваючы прычыну, па якой жанчыны зрабілі аборт, — жыццё было страчана. За мінулы год у Новай Зеландыі загінулі 13285 чалавек, і гэтага нельга забыць. Гэтыя 13285 дзяцей не могуць казаць самі за сябе. Яны не могуць прасіць аб павазе іх выключнага жыцця. Яны не могуць пратэставаць супраць уласнага знішчэння. Таму гэта павінны рабіць мы», — напісалі арганізатары акцыі.

для друку для друку