13 сакавіка — другая гадавіна абрання Папы Францішка

papez13 сакавіка 2013 года кардынал Жан-Луі Таран з лоджыі базылікі Святога Пятра абвясціў вялікую радасць: «У нас ёсць Папа!».

Ён азнаёміў прысутных на плошчы Святога Пятра пілігрымаў з рашэннем Калегіі кардыналаў аб выбары Папам Рымскім кардынала Хорхе Марыа Берголіа, арцыбіскупа Буэнас-Айрэса. Вялікія натоўпы вернікаў з Італіі і па ўсім свеце, якія сабраліся ў Ватыкане, прынялі гэтае паведамленне з вялікай радасцю і энтузіязмам.

Прастата, суперажыванне, сумленнасць, пошук прамога кантакту з людзьмі, адкрытасць — вось толькі некаторыя з асаблівасцяў, якія заручылі папулярнасць Францішку ва ўсім свеце.

Гэта першы Святы Айцец з такім імем, таксама першы ў гісторыі Папа Рымскі з-за межаў Еўропы і Блізкага Усходу і першы Пантыфік-езуіт.

для друку для друку