13-15 мая Апостальскі нунцый Габар Пінтэр наведае Віцебскую дыяцэзію

Візіт распачнецца 13 мая ў Шуміліне, дзе будуць адзначаць 100-годдзе Фацімскіх аб’яўленняў. Там жа нунцый сустрэнецца са святарамі і кансэкраванымі асобамі Віцебскай дыяцэзіі, якія зберуцца на супольную малітву.

Затым дыпламатычны прадстаўнік Папы Рымскага наведае Віцебск, дзе плануюцца сустрэчы з губернатарам, СМІ, арцыбіскупам Праваслаўнай Царквы Уладыкам Віцебскім і Аршанскім, супрацоўнікамі ДКТ «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі і парафіянамі Катэдры Езуса Міласэрнага.

для друку для друку