Сёстры маці Тэрэзы не хочуць аддаваць сіротаў самотным індыйскім апекунам

ТерезаМанахіні з каталіцкай кангрэгацыі «Сёстры місіянеркі любові», заснаванай маці Тэрэзай, заявілі 10 кастрычніка, што перастаюць займацца перадачай дзяцей-сіротаў апекунам ў Індыі, паколькі не могуць выканаць новыя ўрадавыя прадпісанні ў гэтай галіне.

Цяпер усынаўляць дзяцей могуць толькі разведзеныя або адзінокія індусы. Аднак «Сёстры місіянеркі любові» перакананыя, што дзіцяці неабходныя і бацька, і маці, паведамляе bbc.com.

Манахіняў абурыла, што ў адпаведнасці з новымі правіламі патэнцыйныя апекуны могуць выбіраць дзіця са спісу, прапанаванага органамі сацыяльнай абароны.

Пры гэтым місіянеркі маюць намер працягваць клапаціцца аб незамужніх жанчынах, якія самастойна выхоўваюць дзяцей.

У адной толькі Калькуце манаскі ордэн маці Тэрэзы стварыў 19 прытулкаў. У Індыі вельмі мала сем’яў, якія жадаюць забраць адтуль дзіця.

krynica.info

для друку для друку