12 мая, у суботу, айцы марыяне з Росіцы запрашаюць сем’і на супольную малітву ў санктуарый бласлаўлёных пакутнікаў за веру.
У праграме:
11.00 – Адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту (магчымасць споведзі, Святы Ружанец з разважаннямі);
12.00 – святая Імша, цэлебруе біскуп Алег Буткевіч, адмысловае пастырскае бласлаўленне сем’яў;
13.00 – канферэнцыя на сямейную тэматыку;
13.30 – пачастунак у летнім кафэ “У бусла”.
Росіца знаходзіцца ў памежнай зоне, таму неабходна ўзяць з сабой пашпарт.
для друку