11 гістарычных фактаў пра малітву «Вітай, Марыя»

Арханёла Габрыэля і святую Альжбету па праву можна лічыць аўтарамі гэтай малітвы. Аднак розныя пакаленні вернікаў на працягу стагоддзяў таксама стваралі яго. Прапануем даведацца некалькі цікавых фактаў пра малітву » Вітай, Марыя».

  1. Гэтая малітва да Маці Божай датуецца XII стагоддзем

Арцыбіскуп Кентэрберыйскі Болдуін у 1184 годзе напісаў пра малітву «Вітай, Марыя»: “Да анёльскага прывітання, якім штодня звяртаемся да Найсвяцейшай Панны Марыі, з усёй адданасцю мы прызвычаіліся дадаваць: “і бласлаўлёны плод улоння Твайго”. Гэта адказ Альжбеты на прывітанне Панны Марыі. Словы, якія сталі працягам і завяршылі словы анёла: «Бласлаўлёная Ты між жанчынамі і бласлаўлёны плод улоння Твайго».

  1. «Вітай, Марыя» першапачаткова была формай прывітання сярод хрысціянаў

Акрамя слоў «Вітай, Марыя!» многія хрысціяне рабілі пэўныя жэсты павагі. Святы Эйберт (XII стагоддзе) меў абавязак штодня 150 разоў прамаўляць малітву «Вітай, Марыя», якія суправаджаліся 100 паклонамі.

  1. Падчас Рэфармацыі малітва была толькі прыватнай практыкай

Многія апаненты Каталіцкага Касцёла абвінавачвалі католікаў у тым, што «Вітай, Марыя» — гэта не малітва, а простае прывітанне. Затым ёй маліліся прыватна, а некаторыя пачалі дадаваць словы «fructus ventris Tui Jesus» (лац. плод улоння Твайго, Езус).

  1. «Вітай, Марыя» у сучасным выглядзе можна знайсці ў малітоўніках з 1400 года.

Дамініканскі рэфарматар Джыралама Савонарола напісаў працу ў 1495 годзе, якая ўтрымлівала поўную версію «Ave Maria». Аднак слова «nóstrae (лац. нашай)» няма. Копія гэтага тэксту зараз знаходзіцца ў Брытанскім музеі.

  1. Скарочаны варыянт малітвы, які заканчваецца словам «Езус», шырока распаўсюджаны ў Ірландыі

Некаторыя ірландскія католікі моляцца: «Вітай, Марыя, поўная ласкі, Пан з Табой. Бласлаўлёная Ты між жанчынамі і бласлаўлёны плод улоння Твайго, Езус.”

  1. 100 гадоў таму тэкст малітвы быў некалькі іншы

Сёння мы молімся: “Вітай, Марыя, поўная ласкі, Пан з Табой”. Раней версія “Вітай, Марыя, поўная ласкі, наш Пан з Табой» была больш распаўсюджаная. Кардынал Уісман быў адзіным каталіцкім голасам, які вельмі пажадаў католікам вярнуцца да раней практыкаваных фармулёвак.

  1. «Вітай, Марыя», як суправаджэнне ў гадзіну смерці

«Святая Марыя, Маці Божая, маліся за нас, грэшных, цяпер і ў хвіліну смерці нашай». Няма большага спадарожніка, які будзе побач з намі падчас нашага наступнага жыцця, чым Марыя, Маці Божая.

  1. Святыя з’яўляюцца вялікімі прыхільнікамі малітвы «Вітай, Марыя».

Святы Геранім пісаў: «Праўды, змешчаныя ў «Вітай, Марыя», настолькі велічныя і цудоўныя, што ні чалавек, ні анёл не могуць іх цалкам зразумець». Святы Тамаш Аквінскі, вялікі доктар Касцёла, калісьці 40 дзён запар прапаведаваў толькі на аснове малітвы «Вітай, Марыя».

  1. Малітва «Вітай, Марыя» вучыць давяраць Маці Божай.

«Маліся за нас, грэшных, цяпер і ў хвіліну смерці нашай». Просячы Марыю маліцца за нас, мы прызнаем сябе беднымі грэшнікамі і звяртаемся да Маці Міласэрнасці. Мы аддаём сябе Ёй зараз, у сённяшнім нашым жыцці. І наш давер ужо пашыраецца, каб аддаць «хвіліну нашай смерці» цалкам Яе клопату.

  1. Малітвы Касцёла спалучаюцца з малітвамі Багародзіцы

 «Мы можам маліцца разам з Ёй і да Яе. Малітва Касцёла падтрымліваецца малітвай Марыі і яднаецца з Ёй у надзеі”.

  1. Словы «Вітай, Марыя» запісаны ў Бібліі

Святая Альжбета і Арханёл Габрыэль з’яўляюцца аўтарамі гэтай малітвы. Маліцеся са святымі і анёламі да нашай Найсвяцейшай Маці!

Паводле матэрыялаў credo.pro і epicpew.com

Пераклад Марыны Сінкевіч

для друку для друку