107 гадоў на свеце, з іх 84 — у кляштары. Як доўга можна пражыць законным жыццём?

7Сястра Цэцылія Рошак вытрымала больш за 80 гадоў. І надалей трывае ў законным жыцці.

Жыве ў кляштары сясцёр ў кракаўскім Грудку (Gródku). У сакавіку будзе святкаваць 107-годдзе.

Трывала Другая сусветная вайна. У дзверы дамініканскага кляштара недалёка ад Вільні пачуўся стук у дзверы. За ўкрывальніцтва габрэяў — смерць. Манахіні не вагаюцца — забяспечваюць жыллём маладых габрэяў. Сярод тых, хто, рызыкуе сваім жыццём, сястра Цэцылія Рошак.

Законніцы хавалі габрэйскіх разведчыкаў у маленькім памяшканні ля стайні. Адным з уцекачоў быў скаўт Адам Коўнер. Пасля вайны, ён шукаў сясцёр, якія выратавалі яму жыццё. Нарэшце дасягнуў мэты, прыйшоў у манастыр на Грудку, каб асабіста падзякаваць сястры Цэцыліі.

cimg2543

Два скарбы с. Цэцыліі: медаль з Ізраіля, які прызнае законніцу адной са «справядлівых сярод народаў свету» і невялікі бронзавы крыж, дадзены ёй Коўнерам, «каб падзякаваць за выратаванне жыцця».

Сястра Цэцылія нарадзілася 25 сакавіка 1908 года ў Кельчэве (Kiełczewie). Скончыла Нацыянальную гандлёва-прамысловую школу для жанчын у Познані. Калі мела 21 год, уступіла у дамініканскі кляўзуровы кляштар у Кракаве.

Першыя шлюбы склала 7 лютага 1931 г., а праз тры гады — вечныя.

За 80-гадовы перыд прабывання ў Ордэне сястра Цэцылія была ключнікам у кляштары, арганістай і кантарам. Была таксама пару разоў настаяцельніцай манастыра ў Кракаве. — Яшчэ некалькі гадоў таму ад імя Кангрэгацыі праводзіла замежную карэспандэнцыю на замежных мовах — успамінаюць дамініканкі.

Ва ўзросце 101 гадоў сястры Цэцыліі была праведзена аперацыя на сцягне і калене. З дапамогай хадункоў пераадольвае нават лесвіцу. Яна прыходзіць у капліцу на супольную малітву і наведвае хворых сясцёр.

— Мае цвярозы розум, пастаянна цікавіцца справамі Касцёла і свету — кажуць законніцы з Грудка. — І не выпускае з рук ружанца.

Праз некалькі дзён манахіня будзе святкаваць 84-ю гадавіну законных шлюбаў. Нядаўна сваім сёстрам па супольнасці яна сказала: «Жыццё прыгожае, але кароткае».

Па матэрыялах dominikanie.pl

для друку для друку