102-гадовая манахіня вылечылася ад COVID-19

Іспанская манахіня Марыя Трынідад Прадо (María Trinidad Prado) перажыла інфекцыю COVID-19. 23 красавіка Radio Cope абвясціла, што 102-гадовую сястру Марыю Трынідад пасля трохтыднёвага лячэння ад каранавірусу выпісалі з універсітэцкай клінікі на поўначы Іспаніі, паведамляе ekai.pl.

Лекары і медыцынскі персанал развітваліся з пацыенткай гарачымі апладысментамі. Манахіня сказала, што яна не заслугоўвае такой увагі.

У жаночым кляштары яе сустрэлі сёстры Марыя Луіза (70 гадоў) і Мікаэла (93 гады), якія на працягу апошніх двух тыдняў знаходзіліся на карантыне.

Пробашч мясцовай парафіі ў Луго кс. Хосэ Антоніо Ферэйра (José Antonio Ferreiro) распавёў, што 102-гадовая сястра да хвіліны хваробы вяла «цалкам актыўнае жыццё» і дапамагала у парафіі, а менавіта ў закрыстыі. Здаецца, яна вельмі далікатны чалавек, але гэта «вельмі моцная жанчына», — сказаў кс. Ферэйра.

для друку для друку