100 тыс. еўра для бедных у Алепа: Папа Францішак аказаў фінансавую дапамогу сірыйцам

Святы Айцец вярнуўся раніцай 10 сакавіка 2017 года ў Ватыкан пасля завяршэння духоўных практыкаванняў, якія праходзілі апошнія некалькі дзён у Арычы.

Менавіта тут, перад сваім ад’ездам у Ватыкан, ён узначаліў ранішнюю св. Імшу ў інтэнцыі Сірыі і яе жыхароў, паінфармавала Зала Друку Святога Пасаду. Таксама Пантыфік адправіў, дзякуючы ўдзелу Рымскай курыі, 100 тыс. еўра для бедных у Алепа. За размеркаванне дапамогі будуць адказваць Апостальская элемазінарыя і Кустодыя Святой Зямлі.

Таксама Зала Друку паведаміла, што вечарам Францішак адправіцца ў Вікарыят Рыма, каб сустрэцца з пробашчамі-прэфектамі Рымскай дыяцэзіі. Размова будзе праходзіць у закрытым фармаце і мець характар “абсалютна прыватнага”, што “з’яўляецца часткай нармальнай практыкі касцёльнага жыцця”, гаворыцца ў афіцыйным ватыканскім паведамленні.

Ватыканскае радыё

для друку для друку