100-годдзе з дня нараджэння Вялікага Папы адзначылі ў Віцебску

17 і 18 мая ў Віцебскай катэдры Езуса Міласэрнага ўшанавалі 100-годдзе з дня нараджэння св. Яна Паўла ІІ.

Адмысловыя набажэнствы і катэхэзы спрыялі пазнанню постаці св. Яна Паўла ІІ, які ўнёс значны ўклад у развіццё каталіцкіх структур у нашай краіне. Падзяка Богу за Вялікага Папу і просьба аб заступніцтве св. Яна Паўла ІІ для ўсіх людзей была ўзнесена ксяндзом біскупам Алегам Буткевічам, Ардынарыям Віцебскай дыяцэзіі.

Сумесна з «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі быў праведзены дыяцэзіяльны конкурс дзіцячых малюнкаў. Найлепшыя працы былі прадстаўлены ў катэдры. Таксама дзверы святыні адчыніліся для фотавыставы дзеяў св. Яна Паўла ІІ у гісторыі Паўсюднага Касцёла, якая дзейнічае да восені. Запрашаем дакрануцца да велізарнай Любові, якую сваім жыццём абвяшчаў св. Ян Павел ІІ.

кс. Алег Зямчонак, тэкст
Анатоль Бандарчук-Вошлаў, фота

для друку для друку