10 лістапада ў Мінску — сустрэча для музыкантаў «Грай Пану»

«Грай Пану» — сустрэча, якую ладзяць удзельнікі Rybyproject для музыкантаў і не толькі. Сустрэча пройдзе 10 лістапада ў Мінску ў касцёле Маці Божай Будслаўскай (Каменная Горка).

Гэта будзе ўжо трэцяя сустрэча «Грай Пану» па ліку, але першая ў Мінску. Фармат лістападаўскай «музычнай тусоўкі» будзе адрознівацца ад папярэдніх. Гэта будзе аднадзённая сустрэча без асобных майстар-класаў.

Удзельнікі сустрэчы змогуць разам «паджэміць» (паімправізіраваць). У 17.00 у касцёле адбудзецца святая Імша і малітва праслаўлення.

Пачатак сустрэчы — у 9.30, заканчэнне — каля 21.00.

Для ўдзелу трэба зарэгістравацца ТУТ.

За навінамі можна сачыць у сацыяльных сетках гурта Rybyproject.

Па ўсіх пытаннях звяртацца па тэлефоне: +375 (29) 562 04 28 (Алёна)

Catholic.by

для друку для друку