10 дзіўных рэчаў, якія дае нам Эўхарыстыя

Grodno_euxarystychy_kangres24Не раз бывае так, што мы прыходзім на св. Імшу па звычцы, таму што нас ўгаварылі родныя або сябры, — але на самой справе не да канца ведаем, што за гэтым стаіць.

Мы з нецярпеннем глядзім на гадзіннік, падчас гаміліі думаем пра планы на адпачынак, а ўсе тое, што прамаўляе святар, здаецца доўгім, незразумелым і цалкам адарваным ад рэальнасці. Што ж за ўсім гэтым стаіць? Як зрабіць так, каб Эўхарыстыя была часам паглыблення адносін з Богам?

Вось 10 фактаў пра Эўхарыстыю, якія могуць цалкам змяніць тваё мысленне і паказаць, чым на самой справе з’яўляецца святая Імша.

1. Яднанне з Богам

Момант прыняцця Святой Камуніі прыводзіць да поўнага злучэння з Целам і Крывёю Хрыста. Гэта час, калі Бог нас асвячае і ўводзіць  у рэальнасць Божага Валадарства.

2. Блізкія адносіны з Езусам

Стварэнне і развіццё па-сапраўднаму блізкіх адносін з Езусам вельмі важныя. Мы можам рабіць гэта рознымі спосабамі: праз малітву, чытанне Бібліі, дапамогу тым, хто жыве ў нястачы, а таксама праз удзел у Эўхарыстыі. Таямніца мучаніцкай смерці і ўваскрасення Езуса набліжае нас да Яго, аб’яўляе нам неверагодную сілу любові і міласэрнасці.

3. Аднаўленне

Эўхарыстыя нагадвае нам пра ўваскрашэнне і такім чынам прыносіць нам новае жыццё. Часты ўдзел у святой Імшы дае нам новыя сілы для паўсядзённай барацьбы, пакору і свет сэрца, якога часам нам так не хапае.

4. Яднанне з Целам Хрыстовым

Святая Камунія яднае нас з Целам і Крывёю Хрыста. Гэта аб’ядноўвае і робіць нас Царквой, у якой мы ўсе — браты і сёстры.

5. Усведамленне галечы

Эўхарыстыя паказвае нам як мала мы можам зрабіць без Езуса Хрыста. Але, варта заўважыць, калі мы рэлігійныя абрады не суправаджаем з ўчынкамі, з дапамогай блізкім, хворым і бедным, гэта не распаўсюджвае прысутнасць Езуса.

6. Ачышчэнне ад лёгкіх грахоў

Прыняцце Святой Камуніі і ўсеагульнае прызнанне грахоў вызваляюць нас ад грахоў паўсядзённых. Езус прыходзіць з любоўю і міласэрнасцю і робіць нашыя душы чыстымі.

7. Абарона ад смяротных грахоў

Святая Камунія абараняе нас ад смяротнага граху. Часам мы не спавядаемся з лёгкіх грахоў і адчуваем сябе нячыстымі. Аднак Камунія абараняе нас ад чарговых дрэнных учынкаў і думак, на якія без яе мы можам быць больш уразлівымі. Блізкасць Езуса падтрымлівае нашы дзеянні і вядзе нас да правільных учынкаў.

8. Духоўная суцяшэнне

Эўхарыстыя, асабістая сустрэча з Езусам, прыносіць сапраўдную радасць і суцяшэнне. Калі мы аднясёмся да яе як да сустрэчы з сябрам, з якім можна пра ўсё пагаварыць, паплакацца, распавесці пра свае праблемы, — то ўбачым св. Імшу зусім інакш. Святая Імша і Камунія могуць стаць асабістай сустрэчай з Тым, хто хоча нас суцешыць, надаць сіл і жадання да барацьбы з штодзённымі праблемамі.

9. Цэнтр нашага жыцця

Мы дастаткова лёгка можам вызначыць прыярытэты, якімі мы кіруемся ў жыцці. Варта ўспомніць пра іх у штодзённай малітве, пры чытанні Святога Пісання і ўдзелу ў Эўхарыстыі. Святы Аўгустын паўтараў: «Калі Бог на першым месцы — усё будзе на сваіх месцах». Прытрымліваючыся гэтай думкі, зробім Бога кропкай адліку ў нашым жыцці.

10. Прымірэнне

Калі мы адкрываемся на Бога, такімі, якія мы ёсць, Ён акружае нас сваёй любоўю і міласэрнасцю. Святая Імша вядзе да прымірэння, таму што мы прыходзім са сваімі слабасцямі, праблемамі, грахамі і хочам усе іх аддаць Госпаду і дазволіць яму весці нас.

Гэтыя пункты могуць цалкам змяніць наша ўспрыманне святой Імшы. Варта час ад часу ўспамінаць пра іх, каб свядома і ў паўнаце ўдзельнічаць у Эўхарыстыі, а таксама абудзіць у сабе жаданне часцей прымаць святую Камунію.

Deon.pl

для друку для друку